Reuters паказаў калону расійскіх танкаў, якія чыгункай прывезлі да ўкраінскай мяжы
Чарговая калона расійскай ваеннай тэхнікі была заўважаная на мяжы з Украінай. Эшалон з дзевяццю расійскімі танкамі прыбыў у памежны з Украінай горад Мацвееў Курган.
![384728224.jpg 384728224.jpg](/img/v1/news/full/384728224.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цяжкую тэхніку завезлі чыгункай (Reuters). Дзевяць танкаў завезлі ў Растоўскай вобласць.
У панядзелак, 25 мая, танкі прыбылі па чыгунцы, а ўжо на наступны дзень ездзілі па вуліцах горада.
Мацвееў Курган размешчаны ў 27 кіламетрах ад расійска-ўкраінскай мяжы і ў ста кіламетрах ад акупаванага тэрарыстамі Данецку. Нагадаем, што фатаграфіі былі зробленыя адразу пасля таго, як да мяжы з Украінай пад'ехалася велізарная калона расійскіх вайсковых машын, сярод якіх былі сістэмы залпавага агню "Ураган".