Рэзалюцыю з крытыкай Беларусі выключылі з Дэкларацыі ПА АБСЕ

9 ліпеня завяршылася 26-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіла ў Мінску. Па яе выніках была прынятая Мінская дэкларацыя, у якую не ўвайшла рэзалюцыя з крытыкай Беларусі, перадае БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА

Паводле рэгламенту, за дакумент павінна была прагаласаваць большасць дэлегатаў, каб яго прынялі. За рэзалюцыю «Становішча ва Усходняй Еўропе» аддалі галасы 43 чалавекі, столькі ж прагаласавалі супраць. Такім чынам дакумент быў выключаны з Дэкларацыі.
Рэзалюцыя была прынятая 8 ліпеня большасцю галасоў на паседжанні Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Пункты з крытыкай Беларусі выклікалі абурэнне ў беларускіх уладаў. У дакуменце звярталася ўвага на шэраг палітычных праблем: несвабодныя выбары, ціск на СМІ, адсутнасць свабоды сходаў, наяўнасць палітвязняў.
Паводле euroradio.by