Роберт Тышкевіч: Няма размовы пра нейкую адлігу
Прадпрыняць неабходныя меры, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і патрабаваць вызваліць трох лідараў апазіцыі прыгавораных да 15 сутак арышту ды ўсіх асуджаных за акцыі пратэсту ў Беларусі.

З такім заклікам звярнуўся да
Маршалкаў Сейма і Сената Польшчы старшыня парламенцкага камітэта ў справах
Беларусі Роберт Тышкевіч:
— Звярнуўся асабіста да Маршалка Сената Карчэўскага, які не так даўно сустракаўся з Лукашэнкам, а пасля вяртання назваў яго цёплым чалавекам. Каб выкарыстаў свае кантакты з прэзідэнтам Беларусі і спрычыніўся да вызвалення арыштаваных і затрыманых. Думаю, што няма мовы пра нейкую адлігу. Першая нагода, калі грамадзяне Беларусі паднялі галовы, і ўжо маем дачыненне з вяртаннем рэпрэсій, і зноў маем палітычных вязняў у Беларусі.
Роберт Тышкевіч таксама накіраваў зварот у Міністэрства замежных спраў Польшчы з прапановай асудзіць дзеянні ўладаў у Беларусі ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё
Рацыя