Скандал: сябра камісіі зафіксавала фальсіфікацыю 50% датэрміновай яўкі
Назіральнік і сябра камісіі налічылі 279 выбарнікаў на датэрміновым галасаваньні, а старшыня камісіі — 568.
Віталь Рымашэўскі спрачаецца са старшынёй
камісіі
За час датэрміновага галасавання на ўчастку для галасавання № 425
(знаходзіцца ў памяшканні мінскай школы № 159 ), гэта акруга № 103, што
ў Фрунзенскім раёне Мінску, незалежны назіральнік і незалежны сябра
камісіі зафіксавалі яўку ў 279 выбарнікаў, а камісія — 568 выбарнікаў.
Участак для галасаваньня
Але старшыня камісіі адмовіла назіральнікам у пераліку, паведаміў СвабодзеВіталь Рымашэўскі, давераная асоба кандыдаткі ад БХД Вольгі Кавальковай.
Вольга Кавалькова, Ядвіга Ўгольнік і Віталь Рымашэўскі
Сябры камісіі публічна абражалі Ядвігу Угольнік, незалежнага сябра камісіі, называлі яе бабай, пагражалі ёй і не давалі выходзіць да журналістаў.
Генадзь Быкаў, назіральнік ад сацыял-дэмакратаў, на брыфінгу для журналістаў падвёў вынікі яўкі па днях. Кожны дзень ягоныя лічбы і лічбы Угольнік не супадалі з лічбамі камісіі. У адзін дзень, 9 верасня, несупадзенне было рэкорднае — 38 выбарнікаў, налічаных незалежнымі назіральнікамі, супраць 171 выбарніка паводле камісіі. Вынікі Быкава і незалежных назіральнікаў па днях супалі з назіраннямі Угольнік.
Скарга незалежнага назіральніка Генадзя Быкава
Скаргі будуць пададзеныя «ва ўсе інстанцыі, апроч маўзалея», кажа Быкаў, у тым ліку ў пракуратуру і ў міліцыю. Назіральнік чакае, што пры рэальнай яўцы 500 чалавек за асноўны дзень галасавання камісія абвесціць яўку больш за 1000 чалавек. Паводле svaboda.org