Вынік на закрытым участку ў Мінску: перамог дырэктар «МАЗ», Янукевіч ― трэці

Стаў вядомы вынік галасавання на выбарчым участку № 60 Аўтазавадской выбарчай акругі Мінска. Гэта закрыты участак у 10-й гарадской клінічнай бальніцы. Яўка там склала 100% ― прагаласавалі 605 чалавек.

list_3.jpg

Галасы размеркаваліся наступным чынам:

1. Курсевіч (дырэктар рэсорнага завода "МАЗ") ― 351,

2. Жоўнер (намеснік галоўнага інжэнера "Аўтобусны парк № 6", Камуністычная партыя) ― 110,

3. Янукевіч (старшыня Партыі БНФ) ― 45,

4. Рыбалтоўскі (гендырэктар "СМУ-2015", ЛДПБ) ― 24,

5. Новікаў (урач-неўролаг 22-й паліклінікі, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет") ― 22,

6. Кушнер (намеснік дырэктара ПБУП "Актогай") ― 9.

Па звестках назіральніка Паўла Левінава, на закрытым участку ў адной з вайсковых частак прагаласавалі таксама 100% выбаршчыкаў, з іх 96,19% — датэрмінова. Праўладны кандыдат набраў 100% галасоў.

Паводле Еўрарадыё