Відэа: на выбарчым участку ў Мінску Дарта Вейдэра прымусілі зняць маску

На выбарчым участку ў Мінску Дарт Вейдэра прымусілі зняць маску. Мужчына прыйшоў на 634-ы ўчастак па 108-й Каліноўскай выбарчай акрузе ў вопратцы аднаго з персанажаў «Зорных войнаў». Відэа апублікаваў у Facebook кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч. На ім можна пабачыць, як Дарта Вейдэра спынілі чальцы камісіі, якія пачалі вывучаць прадастаўлены пашпарт.

dart_veider_6.jpg

«А можна паглядзець [твар]? Фэйс-кантроль...», — сказала прадстаўніца выбарчай камісіі. Дарт Вейдэр падняў шлем і паказаў ім свой твар. Чальцы камісіі пераканаліся, што гэта «іх выбаршчык» і яму дазволілі прагаласаваць.
Як паведамляся раней, на іншым участку прыйшоў прагаласаваць штурмавік, яшчэ адзін персанаж з фільма «Зорныя войны».


Паводле euroradio.fm