Статкевіч: Чаму зняволеныя СІЗА пазбаўленыя права голасу?
Асуджаныя і зняволеныя следчых ізалятараў па-ранейшаму пазбаўленыя права голасу.
![Мікалай Статкевіч. Фота Reuters Мікалай Статкевіч. Фота Reuters](/img/v1/userfiles/images/9281b82a_a170_4ffb_95e1_66b6ec5d4c92_mw1024_s_n_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікалай Статкевіч. Фота Reuters
На гэта звярнуў увагу былы палітвязень Мікалай Статкевіч:
— І ніхто не заступіцца за гэтых людзей, якіх дзясяткі тысяч! А яны маюць права. Нагадаю, што ў 1994 годзе яны галасавалі, усе калоніі прагаласавалі вельмі рана і ў пераважнай большасці за Лукашэнку. Але зараз гэтыя людзі, безумоўна, галасавалі б супраць. І ўлада, відаць, таму і забрала ў іх права голасу. Праваабаронцы, ау! Дзе вы?
Дададзім, што роўна год таму гэтую тэму ўздымаў юрыст Павал Сапелка. Паводле яго ацэнак, пазбаўленне канстытуцыйнага права ўсіх зняволеных, а тым больш падазраваных і абвінавачаных, з’яўляецца неабгрунтаваным, а ў адносінах да тых, хто знаходзіцца пад вартай да вынясення прысуду, яшчэ і незаконным. Для выпраўлення сітуацыі неабходна ўнесці змены ў Канстытуцыю, а пасля і ў Выбарчы кодэкс.
Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя