Святлана Ціханоўская абвясціла агульнанацыянальны пратэст супраць вайны
У тэлеграм-канале палітыка з'явілася абвестка.

Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў выходзіць на антывайсковыя пратэсты ў цэнтры гарадоў. Агульным месцам збору ў Мінску абвешчаны Генштаб Міністэрства абароны. Палітык заклікала збірацца ў 17:00 пасля паведамленняў аб масавых пратэстах ля выбарчых участкаў.