Святлана Ціханоўская: калі Чэмпіянат свету не перанясуць з Мінска, многія зборныя будуць яго байкатаваць

Святлана Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам варыянты пераносу хакейнага чэмпіянату свету з Мінску.

photo_2020_12_10_22_34_52.jpg

Краіны Еўропы актыўна абмяркоўваюць байкот ці перанос з Мінска ЧС па хакеі 2021 года. Раней Святлана Ціханоўская падымала пытанне байкоту на сустрэчах з міністрамі замежных спраў Швецыі, Чэхіі, Даніі, Нарвегіі, Канады, Славакіі, прадстаўнікамі Швейцарыі. У размове з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам яна абмеркавала варыянты пераносу чэмпіянату з Мінска.
«Большасць краін не жадаюць удзельнічаць у палітычным шоў Лукашэнкі. Пакуль у Беларусі больш за 160 палітзняволеных і тысячы сядзяць у турмах, ні пра якое спартыўнае свята не можа быць гаворкі. Мы сустрэлі поўнае разуменне партнёраў у гэтым», - заявіла Ціханоўскі.
Па дадзеных Ціханоўскай, у падтрымку пераносу або байкоту ўжо выступілі прэм'ер-міністр Фінляндыі Сана Марын, дырэктар Дацкага хакейнага саюза Ульрык Ларсен, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея IIHF фін Калерва Кумала, дэпутаты Бундэстагу, Кангрэсу ЗША, і іншыя.