Прэм’ер-міністарка Фінляндыі выказалася пра перанос ЧС па хакеі з Беларусі
Раней пра перанос ЧС з Беларусі выказваліся палітыкі шэрагу краін.

Сана Марын
Прэм’ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын выказалася пра перанос чэмпіянату свету ў хакеі з Беларусі.
«Асабіста я лічу, што ЧС-2021 не павінен адбывацца ў Мінску. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вельмі сур'ёзная. Адбыліся гвалтоўныя арышты грамадзянаў, якія хацелі рэалізаваць сваё выбарчае права. Я лічу, што гэта вельмі сурʼёзная сітуацыя, яна патрабуе развязання і да яе трэба ставіцца такім жа чынам. Асабіста я б не праводзіла б там спаборніцтваў, але гэта не пытанне ўраду Фінляндыі», — сказала Сана Марын.