Святлана Ціханоўская патрапіла ў спіс людзей года па версіі часопіса Time
Яна была названая сімвалам супраціву тыраніі, адзначае «Салідарнасць».

Святлана Ціханоўская трапіла ў спіс людзей 2021 года па версіі аўтарытэтнага часопіса Time. Яна была названая сімвалам супраціву тыраніі і ў прыватнасці аўтакратыям, якія спансуе або абараняе Уладзімір Пуцін.
Раней лідар дэмсіл у другі раз увайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету па версіі Financial Times.