Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне Еўракамісіі па Украіне
Таксама яна выказала смутак, што беларусы не маюць магчымасці свабоднага волевыяўлення наконт уваходу Беларусі ў ЕС.

Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне Еўракамісіі рэкамендаваць для Украіны статус дзяржавы-кандыдата ў ЕС
Таксама яна выказала смутак, што беларусы не маюць магчымасці свабоднага волевыяўлення наконт уваходу Беларусі ў ЕС.
«Я вітаю рашэнне Камісіі Еўразвязу рэкамендаваць надаць статус кандыдата Малдове і Украіне. Яны гэтага сапраўды заслугоўваюць. Цяпер Украіна абараняе не толькі свае межы, але і еўрапейскія каштоўнасці. Мы таксама просім Раду Еўрапейскага звязу згадваць Беларусь у сваіх канчатковых высновах, што пасля дэмакратычных пераменаў Беларусь таксама можа разлічваць на еўрапейскую перспектыву», – сказала беларуская лідарка падчас перамоваў з кіраўніком МЗС Партугаліі.