Святлана Ціханоўская збіраецца з візітам у Эстонію
Яна сустрэнецца з прэзідэнтам Эстоніі, прэм'ер-міністрам, парламентам, кіраўніком МЗС і беларускай дыяспарай.

Беларускі лідар Святлана Ціханоўская 21-22 студзеня зробіць рабочы візіт у Эстонію, паведамляе прэс-служба палітыка ў сераду.
«Яна сустрэнецца з прэзідэнтам Эстоніі, прэм'ер-міністрам, парламентам, кіраўніком МЗС і беларускай дыяспарай», — удакладнілі ў прэс-службе.
Там адзначылі, што Ціханоўская «будзе казаць пра спосабы ўзмацнення ціску на рэжым, пра дапамогу пацярпелым, пра перспектывы ўзаемаадносін Эстоніі і новай свабоднай Беларусі».
interfax.by