Шарль Мішэль: Еўрасаюз не супакоіцца, пакуль не вызваляць палітвязняў

Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль заявіў, што Еўрасаюз не супакоіцца, пакуль усе палітвязні ў Беларусі, у тым ліку Раман Пратасевіч, не будуць вызваленыя.

Шарль Мішэль

Шарль Мішэль


«Я б хацеў падкрэсліць тры выразных паслання. Першае — для Рамана Пратасевіча і ўсіх палітвязняў. Еўрасаюз не супакоіцца, пакуль вас не вызваляць. Другое — для Лукашэнкі. Пратасевіч павінен быць вызвалены неадкладна, а пакуль гэта не адбудзецца, мы лічым вас адказным за яго фізічнае і псіхічнае здароўе. І наша трэцяе пасланне — беларускаму народу і асабліва для тых, хто змагаецца за дэмакратыю, свабоду выказвання і свабоду СМІ. ЕС падтрымлівае вас, і мы працягнем прамую падтрымку вашай барацьбы за магчымасць выбіраць сваю будучыню», — заявіў Шарль Мішэль, выступаючы перад Еўрапарламентам, паведамляе REFORM.by.

Мішэль назваў пірацтвам інцыдэнт з самалётам Ryanair у Менску 23 траўня. «Калі такія дзеянні пакрываюцца дзяржавай, гэта называецца захопам закладнікаў і дзяржаўным пірацтвам», — заявіў ён.