Што б гэта значыла? Пуцін заклікаў Лукашэнку да дыялогу з апазіцыяй
Пуцін: сітуацыя ў Беларусі супакоілася, але праблемы ёсць.
![2347b8faa0e0d8b8ba6a25add1f2599d.jpg 2347b8faa0e0d8b8ba6a25add1f2599d.jpg](/img/v1/images/2347b8faa0e0d8b8ba6a25add1f2599d.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў улады і апазіцыю ў
Беларусі да дыялогу. Трансляцыя яго выступлення на пашыраным пасяджэнні калегіі
МЗС Расіі даступная на YouTube-канале «RT на рускай».
«Так, мы ведаем і разумеем, што сітуацыя ў Беларусі
хоць і супакоілася ўнутры краіны, тым не менш праблемы ёсць. Мы аддаём сабе ў
гэтым справаздачу выдатна і, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй», — дадаў Пуцін.
Разам з тым ён запэўніў, што Расія працягне лінію на ўмацаванне
сувязяў і паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Беларуссю. «Будзем
рэалізоўваць усе 28 прынятых нядаўна галіновых саюзных праграм», — адзначыў Пуцін.
Паводле lenta.ru.