У Беларусі зарэгістравалі каталіцкае «Радыё Марыя»

Чакаецца, што беларуская каталіцкая радыёстанцыя пачне трансляваць у снежні 2016 года.

039e7b98e91cc2bfcd8bfd8d2f7b3b04_l.jpg


У Беларусі зарэгістравалі каталіцкую радыёстанцыю «Радыё Марыя». Афіцыйна юрыдычная асоба атрымала назву Установа «Радыё РМ» — гэта звязана з некаторымі палажэннямі беларускага заканадаўства. Аднак беларуская ўстанова зможа атрымаць правы на выкарыстанне гандлёвай маркі «Радыё Марыя» і выходзіць у эфір пад гэтай назвай. Радыё будзе працаваць у Беларусі на беларускай мове.
«Яшчэ трэба прайсці шэраг юрыдычных працэдур, аднак галоўны этап, нарэшце, пройдзены. Плануецца, што першым крокам будзе стварэнне мабільнай студыі, якая будзе трансляваць святыя Імшы з розных касцёлаў краіны. Спадзяемся, што мы зможам пачаць вяшчанне ў снежні 2016 года», — паведаміў кіраўнік праекту «Радыё Марыя–Беларусь» Вячаслаў Гулевіч.
Адкрыць рэдакцыю сусветна вядомай каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя» ў Беларусі спрабавалі цягам пяці гадоў.
Сёлета 21-га траўня Папа Рымскі Францішак сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які прыбыў у Ватыкан з сынам Мікалаем.
Паводле belsat.eu