Папа Францішак залічыў да святых шведку, якая ратавала яўрэяў

Папа Францішак прылічыў да ліку святых заснавальніка Кангрэгацыі айцоў-марыянаў Яна Папчынскага і шведскую экуменістку Элізабэт Хесельблад. У гады вайны Хесельблад ратавала яўрэяў ад нацыстаў.




Фота: sverigesradio.se

Фота: sverigesradio.se


Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы Францішак прылічыў да ліку святых заснавальніка польскага ордэна марыянаў Станіслава (пры нараджэнні — Яна) Папчынскага (1631—1701) і шведскую экуменістку Элізабэт Хесельблад (1870—1957). З гэтай нагоды на цырымонію на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ў нядзелю, 5 чэрвеня, сабраліся дзясяткі тысяч людзей. Асабліва шмат паломнікаў прыбыло з Польшчы.

З імем польскага святара Папчынскага звязана стварэнне першага ордэна на польскай зямлі — Ордэна айцоў Марыянаў. Элізабэт Хесельблад вырасла ў лютэранскай сям'і і стварыла ў Рыме каталіцкую кляштарную суполку, якая змагалася за адзінства хрысціянаў.

У гады Другой сусветнай вайны Хесельблад выратавала ад нацысцкага пераследу вялікую колькасць яўрэяў.

Паводле nn.by