У Іран — без візаў!

З 4 лютага грамадзяне Беларусі і яшчэ 27 краін змогуць наведваць Іран без візаў. На сёння грамадзяне Беларусі могуць наведваць без уязных віз 43 краіны.

_belarus_paszpart_dakumenty_zyccjo_2023_fota_novy_czas__2___1__logo.jpg

Пра гэта паведаміў 30 студзеня дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву IRNA намеснік міністр замежных спраў гэтай краіны Рэза Бігдэлі,  піша «Позірк».

Акрамя Беларусі, новаўвядзенне датычыцца турыстаў з Бахрэйна, Босніі і Герцагавіны, Бразіліі, Брунея, В’етнама, Індыі (толькі пры падарожжы паветраным транспартам), Інданезіі, Зімбабвэ, Камбоджы, Катара, Кубы, Кувейта, Кыргызстана, Маўрыкія, Маўрытаніі, Мексікі, ААЭ, Перу, Саудаўскай Аравіі, Сейшэльскіх Астравоў, Сербіі, Сінгапура, Танзаніі, Туніса, Узбекістана, Харватыі і Японіі.

16 кастрычніка 2023 года, за дзень да прыбыцця ў Мінск першага віцэ-прэзідэнта Ірана Махамада Махбера, міністр турызму Эззатала Заргамі заклікаў адмяніць візавыя патрабаванні для арганізаваных турыстычных груп з Ірана і Беларусі, а таксама аднавіць прамыя авіязносіны паміж краінамі.

На сёння грамадзяне Беларусі могуць наведваць без уязных віз 43 краіны.

Глядзіце таксама

Згодна з інфармацыяй на сайце МЗС Беларусі, грамадзяне Ірана ў ліку прадстаўнікоў яшчэ 76 дзяржаў могуць знаходзіцца ў Беларусі без віз да 30 сутак пры ўмове прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт Мінск альбо аэрапорты Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў (прыбыццё і выбыццё не павінна ажыццяўляцца рэйсамі з/у Расію).

Глядзіце таксама

Пры гэтым абавязковым дадатковым патрабаваннем для грамадзян Ірана і яшчэ 11 краін з’яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск або аэрапортаў Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў на працягу 30 дзён з даты ўезду.

Як пісаў «НЧ», грамадзяне ўсіх суседніх з Беларуссю краін — нават расіяне — могуць наведваць большую колькасць краін без візаў. Польшча — 186 краін, Літва — 184 краіны, Латвія — 183 краіны, Украіна — 146 краін, Расія — на 49-м месцы 115 краін.