У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій
Актывісты Руху салідарнасці «Разам» ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.
![kurapaty_14.jpg kurapaty_14.jpg](/img/v1/images/kurapaty_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:
— Мы прыходзім сюды штомесяц ужо больш за дзесяць год. Прыходзім таму, што гэты дзень усё ж такі павінен узнікнуць у нашым беларускім календары. На жаль, і сёння тэма рэпрэсій не сыходзіць у нябыт. Гэта не проста нейкая гістарычная несправядлівасць. Мы не проста патрабуем аднаўлення гэтай справядлівасцці, а гэта тое, з чым кожнаму з нас даводзіцца жыць штодня. І сёння гэтыя рэпрэсіі працягваюцца. І звязаныя яны, мусіць, толькі з адным, з тым, што ўлада ў Беларусі не беларуская.
![kurapaty_2_5.jpg kurapaty_2_5.jpg](/img/v1/images/kurapaty_2_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рух сваімі штомесячнымі акцыямі намагаецца, каб у календары з’явіўся Дзень памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій. У памяць ночы на 30 лістапада 1937 года, калі былі расстраляныя больш за сотню беларускіх творцаў, палітыкаў і інтэлектуалаў.
![kurapaty_4_2.jpg kurapaty_4_2.jpg](/img/v1/images/kurapaty_4_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![kurapaty_6_2.jpg kurapaty_6_2.jpg](/img/v1/images/kurapaty_6_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле Радыё Рацыя