У Маскве знік палітолаг Аляксандр Фядута

Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на жонку Аляксандра Фядуты Марыну Шыбко.

photo5451744981615227134.jpg

Сама жанчына сёння збіраецца вылятаць у Маскву на пошукі мужа.
Яна сказала, што з Фядутам няма сувязі. Што Фядута рабіў у Маскве і з кім сустракаўся, невядома.
Аляксандр Фядута — вядомы беларускі палітолаг, філолаг, літаратуразнаўца, у свой час працаваў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі. У 2010-м быў у камандзе Уладзіміра Някляева.
20 снежня 2010 года быў арыштаваны ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. 29 снежня яму прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе чч. 1 і 2 арт. 293 КК РБ («Масавыя беспарадкі»).
30 сакавіка 2011 года абвінавачанне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць гарамадскі парадак, ці ўдзел у іх»).
Тады філолагі Расіі і іншых краін звярнуліся да прэзідэнта і ўрада РФ у абарону свайго калегі. 
11 студзеня 2011 года «Міжнародная амністыя» прызнала Фядуту вязнем сумлення.
8 красавіка 2011 года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.
20 траўня 2011 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Жанна Жукоўская) асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.
З 2013 года жыў і працаваў у Кіеве. У 2016 вярнуўся ў Беларусь.