У Мінску адзін дом прыпісаны да двух выбарчых участкаў
У Мінску у Дамброўскай выбарчай акрузе адзін дом, змешчаны па адрасе вуліца Янкі Маўра, 32, прыпісаны рашэннем Адміністрацыі Фрунзенскага раёна да розных выбарчых участкаў — № 437 і № 439.

Першы з іх знаходзіцца ў СШ № 38 па вуліцы Бельскага 59 А, другі — у СШ № 126 па вуліцы Янкі Маўра, 35.
Прамоўца БХД па гэтай акрузе, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова рыхтуе зараз скаргу на такое рашэнне раённых уладаў.
“Згодна з рашэннем, людзям з аднаго дома трэба ісці галасаваць у розныя школы. І такім чынам могуць быць створаныя ўмовы для накручвання яўкі і ў выніку фальсіфікацыі выбараў”, — адзначыла яна.
Нагадаем, што БХД удзельнічае ў кампаніі назірання “Права выбару”.
bchd.info