У Мінску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых

За лозунг «Не вайне» даюць па 15 сутак.

9b5159c0_965_833x400.jpg


У Мінску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых. Як паведамляюць праваабаронцы, у панядзелак студэнтку аднаго з мінскіх універсітэтаў пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за налепку «Не вайне». Дзяўчыну абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі». У Цэнтральным судзе сталіцы яе судзіла Вікторыя Шабуня. Яна ж арыштавала на 15 сутак за «палітыку» маладога чалавека.
Суды праходзяць у выходны дзень, яны не анансаваліся.
7 сакавіка стала вядома пра затрыманне мінскай актывісткі Галіны Лагацкай. Яна распаўсюджвала лістоўкі «Не вайне».
Паводле «Еўрарадыё».