У Зміцера Дашкевіча канфіскавалі машыну (шмат фота)
У актывіста апазіцыі Зміцера Дашкевіча спрабуюць сканфіскаваць аўтамабіль на падставе нясплочаных штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Інфармацыя пра гэта з'явілася на фэйсбуку Насты Дашкевіч. На дадзены момант машыну ўжо забралі.
«Судовыя выканаўцы перакрылі дарогу. Зьміцер сеў у машыну і спрабуе
выехаць», — напісала яна. Таксама ў допісе яна адзначыла, што штрафы
Дашкевічы выплочваюць, але «не паспяваем выплаціць усе».
Судовыя выканаўцы ацанілі аўтамабіль Дашкевічаў ў 12 тысяч рублёў.
Пры гэтым машына не была апісаная, прынамсі ніякага акту з апісаннем маёмасці сям'і Дашкевічаў з указаннем канфіскаванай машыны няма. Прынамсі, такі дакумент не быў прадастаўлены.
То бок дзейнічалі судовыя выканаўцы цалкам беззаконна. І фактычна як злодзеі. Бо пра тое, што машыну забіраюць Дашкевіч даведаўся ад суседзяў, якія ўбачылі гэта і паведамілі атывісту.
Больш таго, зараз супрацоўнікі ДАІ спрабуюць абвінаваціць Зміцера ў тым, што ён зрабіў наезд на адну з судовых выканаўцаў.
Матэрыял па тэме:
«Крок да закону» абвясціла збор подпісаў супраць штрафаў за грамадскую актыўнасць (фота, відэа)