У Мінску пачаліся чарговыя перамовы па Украіне
У Мінску аднавіліся перамовы рабочых груп па бяспецы і па палітычных пытаннях кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, што пачаліся 28 верасня, паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітары".

Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.
Чакаецца, што ў другой палове дня на сустрэчу збяруцца прадстаўнікі бакоў трохбаковай кантактнай групы, а таксама самаабвешчаных данецкай і луганскай народных рэспублік.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН