Украіна пачала афіцыйную працэдуру выхаду з СНД

Міжнародная дамова была падпісаная Расеяй, Беларуссю і Украінай 8 снежня 1990 года ў беларускіх Віскулях. Пазней да СНД далучыліся Арменія, Грузія, Казахстан, Малдова ды іншыя постсавецкія краіны.

proxy_1.jpg


Украінскія палітыкі ўпэўненыя, што адзіным лідарам СНД з’яўляецца Расея, што фактычна ўсе рашэнні гэтай структуры прымаюцца на карысць Масквы, і таму далейшае сяброўства ва ўмовах вайсковай агрэсіі супраць Украіны — непрымальнае.
Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Палій:
— Нам трэба па-першае, прадэманстраваць усяму свету, што Украіна гэта ніякая не зона ўплыву Расеі, што з гэтым мінулым мы парвалі раз і назаўсёды. І каб паказаць расейскім імперыялістам, што ім ужо досыць глядзець на фальшывыя мапы і атрымліваць ад гэтага імперскае задавальненне, бо яны ўжо ніякага дачынення да Украіны не маюць. 
Прыгадаем, што ў жніўні 2009 года з СНД афіцыйна выйшла Грузія, прытым тлумачэнні афіцыйнага Тбілісі былі падобнымі да ўкраінскім, а менавіта, узброеная агрэсія Масквы.
Паводле racyja.com