Украінскі МЗС папрасіў суграмадзян неадкладна з'ехаць з Расіі

Міністэрства замежных спраў Украіны рэкамендавала грамадзянам краіны ўстрымацца ад паездак у Расію, а тым, хто ўжо знаходзіцца там, — неадкладна яе пакінуць.

Малюнак www.gazeta.ru

Малюнак www.gazeta.ru

Як адзначаецца на сайце ведамства, гэтыя меры прапанаваныя "ў сувязі з узмацненнем расійскай агрэсіі супраць Украіны", паведамляе meduza.io

"Грэбаванне гэтымі рэкамендацыямі значна ўскладніць забеспячэнне належнай абароны ўкраінскіх грамадзян у Расійскай Федэрацыі", — гаворыцца ў заяве МЗС.