Літоўская фінтэх-кампанія Paysera спыняе пераводы ў Беларусь і Расію

Літоўская фінтэх-кампанія Paysera адмовілася ад абслугоўвання пераводаў у расійскіх рублях, мае намер адмовіцца ад пераводаў у Беларусь і Расію, а таксама закрыць рахункі расійскіх кліентаў.

paysera.jpg


Такія меры гендырэктар кампаніі Гінтаўтас Межаціс патлумачыў санкцыямі ЕС у дачыненні да расійскіх банкаў і салідарнасцю з Украінай, паведамляе REFORM.by са спасылкай на LRT.

Кампанія не будзе пераводзіць грошы ў беларускія і расійскія банкі, калі атрымальнікамі з'яўляюцца кампаніі з Беларусі і Расіі. Таксама кліентамі Paysera не змогуць быць кампаніі, асноўнымі ўласнікамі якіх з'яўляюцца грамадзяне Расіі, калі яны не маюць сталага віду на жыхарства ў ЕС. Рахункі расійцаў будуць закрытыя праз 60 дзён пасля паведамлення.

У дачыненні да пераводаў для фізічных асоб абмежаванні пакуль не будуць дзейнічаць.

Межаціс адзначыў, што на працягу месяца-двух Еўрасаюз і ЗША могуць увесці і больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да расійскага фінансавага сектара.