Ва Украіне ўводзіцца надзвычайнае становішча
Ва Украіне абвяшчаецца пра ўвядзенне надзвычайнага становішча. Яно ўводзіцца ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя Данецкай і Луганскай абласцей. Больш строгі рэжым надзвычайнага становішча будзе на межах з Расіяй і Беларуссю, паведамляе korrespondent.net
На ўсёй тэрыторыі Украіны ўводзіцца рэжым надзвычайнага
становішча. Пра гэта у сераду, 23 лютага, абвясціў кіраўнік СНБА Украіны Аляксей
Данілаў па выніках пасяджэння Рады бяспекі.
Ён удакладніў, што надзвычайнае становішча ўводзіцца ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Данецкай і Луганскай абласцей, таму што там гэты рэжым дзейнічае з 2014 года.
«На нашым паўсядзённым жыцці рэжым надзвычайнага становішча практычна ніяк не будзе адлюстроўвацца радыкальна, сітуацыя будзе адпрацоўвацца максімальна карэктна», — паабяцаў Данілаў.
Кіраўнік СНБА пералічыў меры надзвычайнага становішча: узмацненне аховы грамадскага парадку, абмежаванне руху транспарту і яго агляд, праверкі дакументаў у грамадзян.
Па словах Данілава, рэжым надзвычайнага становішча будзе мяняцца ў залежнасці ад тых ці іншых тэрыторый. Больш строгі рэжым надзвычайнага становішча будзе на межах з Расіяй і Беларуссю.
Пры гэтым рашэнні наконт увядзення каменданцкай гадзіны будуць прымацца штабамі на месцах у выпадку неабходнасці.
Рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча пакуль не прымалася. Як і няма і рашэння аб мабілізацыі.
Надзвычайнае становішча плануецца ўвесці на 30 дзён, рэжым можа быць прадоўжаны да 60 дзён.
Украінскія дэпутаты збіраюцца прагаласаваць па гэтым пытанні ў бліжэйшыя гадзіны.