Уладзімір Халіп: Ніякай інтэграцыі з імперыяй не можа быць
«Ніякай інтэграцыі ў адносінах з імперыяй не бывае і няма. Плануецца акупацыя».
Кінасцэнарыст Уладзімір Халіп распавядае пра сваё бачанне бліжэйшых планаў Крамля ў дачыненні да Беларусі.
— Так што Беларусь – гэта нумар першы ў гібрыднай вайне, якая цяпер у пасіўнай стадыі ідзе. А пяройдзе ў актыўную. Ужо вядомы час, калі гэта адбудзецца, — у канцы траўня – пачатку чэрвеня пачнецца вось гэтая актыўная фаза. Не трэба ўжываць ніякае слова “інтэграцыя”. Ніякай паглыбленай, ніякай іншай не бывае і няма ў адносінах з імперыяй. Плануецца акупацыя.
Уладзімір Халіп — сябра Сойму Руху салідарнасці “Разам”, адзін са старэйшых аўтарытэтных дзеячаў культуры, хто паслядоўна выступае супраць цяперашняга антыбеларускага рэжыму.
Максім Каўняровіч,
Беларускае Радыё Рацыя