Уладзімір Някляеў: Беларусь можа стаць плацдармам вайны (відэа)

Ці можа Беларусь стаць плацдармам вайны паміж Захадам і Усходам? Уладзімер Някляеў лічыць, што небяспека рэальная. А таму лідар аргкамітэту грамадскага руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць» заклікае ўсе палітычныя партыі ды грамадскія структуры выступіць дзеля абароны суверэнітэту краіны і далучыцца да акцыі «За мірную, нейтральную Беларусь!».

Паводле палітыка, з апошніх дзеянняў кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі ўсё больш відавочна, што Крэмль мае намер ператварыць Беларусь не проста ў сваю калонію, а ў сваю вайсковую базу. Усе спробы размяшчэння замежных вайсковых базаў мы мусім разглядаць як акты агрэсіі ў адносінах да Беларусі — зазначае Уладзімір Някляеў. Ды заклікае да супрацьстаяння гэтаму ўсімі магчымымі спосабамі і сродкамі. Першая акцыя супраць мілітарызацыі мае адбыцца ў найбліжэйшы час.

Калі Расея размесціць хоць адну базу на тэрыторыі Беларусі, яна больш ніколі адтуль не сыдзе, упэўнены палітык.

belsat.eu