Віталь Рымашэўскі: У гэты дзень фашысцкую акупацыю змяніла савецкая
Сустаршыня беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі не прымае сёння ўдзелу ні ў афіцыйных святкаваннях, ні ў акцыі Мікалая Статкевіча на Кастрычніцкай плошчы.
![6b52a531_686b_4f69_a62d_11042a253a1e_w1023_r1_s.jpg 6b52a531_686b_4f69_a62d_11042a253a1e_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/6b52a531_686b_4f69_a62d_11042a253a1e_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— У гэты дзень фашысцкая акупацыя змянілася на савецкую. Абодва гэтыя рэжымы для Беларусі раўназначныя па той злачыннасці, якую яны неслі для беларускіх земляў. Нацысты палілі людзей, камуністы таксама забівалі, кідалі ў Курапатах, сотнямі тысяч высылалі ў Сібір, таму ніякім чынам адзначаць гэты дзень, як я лічу, немэтазгодна.
Ствараць ажыятаж з нагоды гэтага «свята» — толькі падтрымліваць канцэпцыю беларускіх уладаў пра тое, што гэты дзень і ёсць Днём Незалежнасці, — лічыць Віталь Рымашэўскі
Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў ходзе рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Прадстаўнікі апазіцыі і іх прыхільнікі святкуюць 25 сакавіка — Дзень Волі.