Заява пасольства ЗША ў адказ на каментар прэс-сакратара МЗС 29 лютага
Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі са шкадаваннем адзначае каментар прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў у праграме партала TUT.by 29 лютага, які ўтрымлівае інфармацыю, што не адпавядае
рэчаіснасці і што ўводзіць у зман наконт працы пасольства ЗША ў Мінску.
Пасля таго, як Беларусь у 2008 годзе ў аднабаковым парадку скараціла колькасць сваіх дыпламатаў у ЗША з сямнаццаці да пяці, беларускі ўрад запатрабаваў ад пасольства ЗША скараціць колькасць сваіх
дыпламатаў з трыццаці пяці да пяці.

Гэтыя аднабаковыя меры беларускага ўрада, якія застаюцца ў сіле, значна ўскладняюць ажыццяўленне амерыканскім пасольствам узаемавыгадных праграм і дзейнасці, якая ўключае ў тым ліку культурныя і
адукацыйныя абмены, праграмы дапамогі. Яны таксама ствараюць умовы, пры якіх пасольства не мае магчымасці па тэхнічных прычынах прадстаўляць візавыя паслугі ў поўным аб'ёме. Такія сумныя і
непатрэбныя наступствы не з'яўляюцца вынікам "аднабаковага кроку" Злучаных Штатаў, як сцвярджае прэс-сакратар МЗС, каментуючы пытанне наконт консульскіх і візавых паслуг.
This email is UNCLASSIFIED