Заўтра ў Мінск прылятае прэзідэнт Індыі

Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня сустрэнецца ў Мінску з прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.



pranab.jpg

Паводле яе слоў, запланаваныя перамовы двух прэзідэнтаў, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах.
«Будуць абмяркоўвацца эканамічныя дамоўленасці ў самых розных сферах, — зазначыла яна. — Таксама будзе абмяркоўвацца дарожная карта развіцця адносінаў».
Афіцыйны візіт Мукерджы ў Беларусь пройдзе 2—4 чэрвеня.
БелаПАН