Зяленскі не супраць адмены бязвізу з Беларуссю
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапанаваў Кабінету міністраў разгледзець пытанне адмены бязвізавага рэжыму з Беларуссю.

Петыцыя была
размешчаная 4 ліпеня і набрала больш за 25 тысяч галасоў. Зяленскі ў адказе на
петыцыю адзначыў, што мяжа Украіны з Беларуссю закрытая на ўезд для грамадзян
Беларусі і іншых замежнікаў у адпаведнасці з распараджэннем Кабінета Міністраў
Украіны ад 26 лютага 2022 года № 188-р «аб часовым закрыцці некаторых пунктаў
пропуску праз дзяржаўную мяжу і пункты кантролю».
Зяленскі сказаў, што зараз і так усе амаль усе памежныя пункты пропуску закрытыя, і ўезд грамадзян Беларусі ва Украіну забаронены. Кіраўнік Украіны адзначыў: «Такім чынам, усе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю закрытыя, акрамя аднаго на Валыні, які працуе ў абмежаваным рэжыме, дзе ажыццяўляецца афармленне грамадзян Украіны, якія вяртаюцца на тэрыторыю нашай краіны».

Цяпер Кабінету Міністраў Украіны прапанавалі разгледзець закранутае ў электроннай петыцыі пытанне, а таксама працягнуць адпаведную працу з улікам развіцця сітуацыі, рэалізацыі мер па абароне нацыянальных інтарэсаў нашай дзяржавы і яе грамадзян.»
Варта згадаць, што 1 ліпеня пачала дзейнічаць пастанова аб візавым рэжыме з Расійскай Федэрацыяй.