Зялёныя ўсяго свету асуджаюць рэпрэсіі ў Беларусі

Партыі "Зялёных" усяго свету патрабуюць ад кіраўнікоў краін і інстытуцый Еўрасаюза прыпыніць супрацоўніцтва з нашай краінай да таго часу, пакуль тут будуць груба парушацца правы чалавека.

Фота: БПЗ

Фота: БПЗ

На кангрэсе ў Ліверпулі 2 сакавіка абʼяданне партый і палітычных рухаў “Зялёных” прынялі рэзалюцыю адносна сітуацыі ў Беларусі. У прыватнасці, яны асуджаюць затрыманне актывістаў на офісе Беларускай партыі “Зялёныя” ў іхнім офісе 24 сакавіка, а таксама хатнія вобшукі ў члена праўлення партыі Хрысціны Чарняўскай і дырэктара НДА «Экадом» Марыны Дубінай.

У сувязі з гэтым, Глабальныя Зялёныя запатрабавалі адпусціць усіх незаконна затрыманых і спыніць пераслед грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў у Беларусі.

На кангрэсе ў Ліверпулі прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя” — Наста Дарафеева і Ірына Сухій.

«Інфармацыя аб тым, што адбываецца ў Беларусі выклікала жывы водгук у міжнароднай зялёнай суполцы», — кажа Наста Дарафеева.

Сакратарка Еўрапейскай партыі “Зялёныя” Мар Гарсіа Санс перадала словы салідарнасці і падтрымкі беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

belsat.eu