ЗША размесцяць у Польшчы баявыя комплексы

Зенітныя ракетныя комплексы Patriot, якія ЗША абяцалі размясціць на тэрыторыі Польшчы па просьбе Варшавы, будуць баявымі, а не навучальнымі, як было агаворана раней.

Па словах польскага міністра замежных спраў Радэка Сікорскага, прапанова аб размяшчэнні баявых комплексаў сыходзіла ад Вашынгтона. Варшава ўхваляе гэту ініцыятыву і спадзяецца, што комплексы Patriot стануць часткай польскай абароннай сістэмы.

884ce4bb65d328ecb03c598409e2b168.jpg

17 верасня стала вядома, што ЗША адмаўляюцца ад размяшчэння на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі элементаў сістэмы ПРА. Раней меркавалася, што ў Польшчы будуць размешчаныя ракеты-перахопнікі. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША растлумачыла, што змена планаў звязана з новымі ацэнкамі ракетнай пагрозы з боку Ірана.
Афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джэф Морэл у сваю чаргу растлумачыў, што сістэма СРА ў Еўропе задумвалася як сродак процідзеяння іранскім міжкантынентальным ракетам. Аднак апошнія дадзеныя выведкі паказваюць, што Іран засяродзіўся на распрацоўцы ракет малой і сярэдняй дальнасці, і таму сістэма СРА ў тым выглядзе, у якім яна была запланаваная, павінна быць змененая.
Разам з тым, па дадзеных крыніцы Пентагона, змены ў планах ЗША ў дачыненні да СРА ва Усходняй Еўропе не азначаюць, што Польшча і Чэхія застануцца па-за справамі. “Папросту будзе размешчаная іншая сістэма, — заявіў Морэл. Міністэрства абароны ЗША мае намер замяніць сістэму СРА ва Усходняй Еўропе універсальнай сістэмай эшаланаванай абароны.
Стварэнне еўрапейскай сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША было пачата ў 2002 годзе пры Джорджы Бушы-малодшым. Размяшчэнне ракет СПА на польскай тэрыторыі планавалася ў адпаведнасці з дамовай аб стратэгічным партнёрстве, падпісанай паміж ЗША і Польшчай у жніўні 2008 года. Меркавалася, што спачатку зенітна-ракетныя комплексы будуць увозіцца на тэрыторыю Польшчы часова, а з 2012 года іх размесцяць там на пастаяннай аснове разам з амерыканскім кантынгентам вайскоўцаў.
Ініцыятыва выклікала рэзкую рэакцыю Расіі, якая абвінаваціла ЗША ў пагрозе бяспецы і прыстрашыла ў адказ размясціць у Калінінградскай вобласці ракетныя комплексы “Іскандэр.
Паводле www.lenta.ru і www.rosbalt.ru