ЗША шкадуюць, што Беларусь паглыбляе самаізаляцыю
ЗША выказалі глыбокае шкадаванне з нагоды рашэння ўрада Беларусі запатрабаваць ад'езду кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадара Польшчы для кансультацый і адначасова адклікаць прадстаўніка ў Брусэлі і амбасадара ў Варшаве. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартаменту ЗША Марк Тонар.

Як адзначае прадстаўнік дзярждэпартаменту ЗША, гэтыя дзеянні беларускіх уладаў, "як і выгнанне ў 2008 годзе амерыканскага амбасадара ў Беларусі і закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску ў сакавіку 2011 года, толькі паглыбляюць самаізаляцыю Беларусі", — перадае РІА "Навіны".
Марк Тонар заявіў, што ЗША звярнулі ўвагу на заяву кіраўніцы дыпламатыі Еўрасаюза Кэтрын Эштан, якая абвясціла аб тым, што ўсіх паслоў краін-сябраў ЕС адклічуць у свае сталіцы для кансультацый на знак салідарнасці і адзінства. Па словах Марка Тонара, ЗША падтрымліваюць сваіх партнёраў у ЕС і далучаюцца да іх, "заклікаючы Беларусь спыніць падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі".
Паводле прэс-службы Дзярждэпа ЗША