ЗША асудзілі арышт Леаніда Судаленкі і яго памочніцы

Злучаныя Штаты асуджаюць арышт старшыні Гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» Леаніда Судаленкі і яго памочніцы Марыі Тарасенка 18 студзеня і заклікаюць да іх неадкладнага вызвалення, гаворыцца ў заяве Амбасады ЗША.

140073878_3886317568087119_5027543494138793437_n_logo_1.jpg


"Праваабаронцы, такія як тыя, што працуюць у цэнтры “Вясна”, з’яўляюцца важнай часткай грамадзянскай супольнасці ў любой краіне, паколькі яны сочаць за выкананнем правоў чалавека ў краіне, праліваюць святло на парушэнні правоў чалавека і дакументуюць іх у надзеі, што аднойчы парушальнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці. Затрыманне аднаго з лідараў, а таксама супрацоўніцы “Вясны” з’яўляецца яшчэ адным сумным прыкладам спробаў беларускіх уладаў пагасіць гэты свет і не дапусціць, каб народ Беларусі і ўвесь свет даведаліся пра ўсю паўнату злоўжыванняў, якія здзяйсняюцца беларускімі ўладамі.
Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і жорсткія парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, а таксама неадкладна вызваліць усіх несправядліва затрыманых. Гэтыя дзеянні супярэчаць абавязацельствам, узятым на сябе беларускім урадам як дзяржавай-удзельніцай АБСЕ. Мы заклікаем улады вызваліць сотні праваабаронцаў, мірных дэманстрантаў, палітычных зняволеных і журналістаў. Гэта важнейшы, неабходны пачатковы крок на шляху да павагі патрабаванняў беларускага народа аб асноўных свабодах і імкнення выправіць сітуацыю ў краіне".