Ігар Мельнікаў: верасень 1939 у Беларусі не ўзгадваюць

Гісторык Ігар Мельнікаў прадставіў у Гродна кнігу «Верасень 1939. Магілы «неаб’яўленай» вайны». Унікальная кніга-альбом выйшла невялікім накладам у 100 асобнікаў.



mel1.jpg

Пра кнігу распавядае Ігар Мельнікаў:

— Гэта вынік вялікай працы. Апошнія пяць гадоў збіралі матэрыялы я і мае калегі з групы вайсковай гістарычнай рэканструкцыі беларусаў у войску польскім. Матэрыялы пра жаўнерскія пахаванні на даваеннай савецка-польскай мяжы, а потым атрымалася, што варта сабраць усё, што звязана з вераснем 1939 года. Пры гэтым, калі вось ужо пачалі ездзіць экспедыцыяй, збіраць архіўныя матэрыялы, то атрымалася, што не толькі вайсковыя пахаванні, але цікавыя і цывільныя, грамадзянскія пахаванні.

На думку гісторыка, перыяд вайны 1939 года ў Беларусі нецікавы:

— Гэтую кнігу рыхтаваў на 80-ю гадавіну з моманту пачатку Другой сусветнай вайны. Чакаў таго, што ў Беларусі гэтую дату паспрабуюць замаўчаць, паспрабуюць не заўважыць. Так атрымалася, што вялікія дзве даты — 1 верасня і 17 верасня — з боку дзяржавы амаль ніяк не былі заўважаны. Але, дзякуй Богу, у мяне атрымалася гэтую кнігу падрыхтаваць, сабраць вялікі фатаграфічны матэрыял. Гэта арыгінальныя здымкі з майго ўласнага архіву, з іншых дзяржаўных архіваў, напрыклад, польскіх, беларускіх, а таксама сучасныя здымкі гэтых пахаванняў.

mel2.jpg


Гісторык Ігар Мельнікаў рыхтуе да выдання новую кнігу «На мяжы цывілізацый», якая з’явіцца ў свет у 2020-м годзе.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота Сяргея Апановіча