Беларускім футбалістам Іллём Шкурыным цікавяцца клубы Італіі, Іспаніі, Германіі
Гэта той самы спартсмен, які адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, пакуль ва ўладзе застаецца Аляксандр Лукашэнка.
Футбольны агент Валерый Ісаеў, які супрацоўнічае з Іллём Шкурыным, пракаментаваў цікавасць замежных клубаў да беларускага форварда «Сталі» з Мелеца.
— Ёсць каманды з італьянскага чэмпіянату, якія выходзілі на клуб і цікавіліся трансферным коштам, яшчэ нейкімі момантамі. Клубы бундэслігі, клубы іспанскага чэмпіянату… Гэта тое, што я ведаю, — цытуе Ісаева «Трыбуна» са спасылкай на ютуб-канал «На банке». —
Былі прапановы — скажу пра гэта, таму што ён у любым выпадку туды не пойдзе — ад лідараў чэмпіянату Ізраіля. Яны былі, калі ён быў яшчэ у маскоўскім ЦСКА. І зараз была канкрэтная прапанова ад лідара чэмпіянату з вельмі добрымі ўмовамі. І былі добрыя прапановы з чэмпіянату Бельгіі.
Нагадаем, чыэмпіянат Польшчы скончыўся ў мінулую суботу. Ілля Шкурын забіў 16 мячоў і аддаў пяць выніковых перадач у 33 матчах вышэйшай польскай лігі. З такімі паказчыкамі 24-гадовы беларус стаў другім бамбардірам чэмпіянату. Цяпер на яго маецца добры попыт на футбольным трансферным рынку, цалкам магчыма, што нападаючы ў наступным сезоне сапраўды будзе выступаць у адным з еўрапейскіх топ-чэмпіянатаў.
Ілля Шкурын таксама вядомы выразный грамадзянскай пазіцыяй. У жніўні 2020 года пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў ён адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. У снежні 2020 года быў выключаны са спісу кандыдатаў у моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі па футболе, а таксама быў пазбаўлены льготы, якая давала права на адтэрміноўку ад ваеннай службы. Украінскі журналіст Ігар Цыганык у праграме «Цыганык LIVE» распавёў, што «беларуская ўлада патрабавала дэпартаваць футбаліста з Расіі, каб разабрацца з ім дома».
Ілля Шкурын раней выступаў за маскоўскі ЦСКА, кіеўскае «Дынама», клубы Ізраіля і Польшчы.
Варта дадаць, што ў Польшчы паспяхова выступае яшчэ адзін беларускі футбаоліст — Яўген Шыкаўка, таксама нападаючы. У мінулым чэмпіянаце ён забіў 10 галоў, стаў лепшым бамбардзірам свайго клуба і 9-м — чэмпіянату.
Цікава, што галоўны трэнер зборная Беларусі іспанец Карлас Аласа хацеў запрасіць Шыкаўку ў каманду, але той адмовіўся, спаслаўшыся стомленасць пасля клубнага сезону і праблемы са здароўем. У чэрвені беларуская зборная згуляе два таварыскія матчы — з Расіяй (у Мінску) і Ізраілем.