Фаварыты ўжо ў плэй-оф, першыя лузэры і чарговыя скандалы на ЧС па футболе. Скончыўся другі тур

Галоўная спартовая падзея набірае ход, за якім цягнуцца новыя рэкорды, шлейфы дзіўных выпадкаў і нарастаньне змаганьня. Чым быў адметны другі тур на групавым этапе мундыяля ў Катары — у нашым матэрыяле.

Іранская заўзятарка з майкай, на якім імя забітай дзяўчыны

Іранская заўзятарка з майкай, на якім імя забітай дзяўчыны

Гаспадары турніру паказалі сябе адной з горшых камандаў у гісторыі турніру

Катар пазбавіўся шанцаў на раўнд плэй-оф ужо пасьля 2 гульняў на чэмпіянаце. У групе А запаветныя два месцы разыграюць між сабою Нідэрлянды, Эквадор і Сэнегал. Апошнія дзьве каманды сустрэнуцца на полі ў трэцім туры, пераможца трапіць у 1/8 фінала. Эўрапейская каманда Луі ван Гала можа прафукаць уласнае месца, толькі ў выпадку сур’ёзнай паразы Катару, і пасьпяховай гульні афрыканцаў супраць Эквадору.

Катарская заўзятарка

Катарская заўзятарка

Наш прагноз: Нідэрлянды і Эквадор у плэй-оф.


У групе В расклад таксама заблытаны

Зборная Ірану пасьля перамогі

Зборная Ірану пасьля перамогі

Іранцы ў другім туры першы раз у гісторыі здолелі перамагчы эўрапейскую каманду на чэмпіянатах сьвету. Ахвярай стаў Уэльс, за які адбывае нумар некалі галоўная суперзорка валійскага футболу Гарэт Бэйл. Нечаканая перамогу іранцаў робіць апошнюю гульню супраць ЗША надзвычай вогненай. Гэтак сама, як і ў папярэднім квартэце – пераможца трапіць у 1/8 фінала. Другім шчасьліўцам з гэтай групы верагодна стане Англія, якая пасьля шыкоўнай перамогі ў першым туры скацілася да звыклай шэрасьці, якая суправаджае каманду Гарэта Саўтгейта напрацягу апошняга часу: сумная нічыя 0-0 з амерыканцамі.

Да скандалаў у гэтым квартэце. Іран запатрабаваў адхіліць зборную ЗША на 10 гульняў. У нядзелю у сацсетках зборнай ЗША зьявілася табліца групы B. Пры гэтым на сьцягу Ірана няма эмблемы Ісламскай Рэспублікі — там толькі зялёная, белая і чырвоная палосы. Зборная ЗША патлумачыла, што выклала такую ​​выяву сьцяга ў падтрымку «кабетаў, якія змагаюцца за базавыя правы чалавека». Гульня сёньня вядома адбудзецца, і дзьве палітычныя сістэмы паштурхаюцца на футбольным полі.

Разам з тым, як стала вядома, пасьля адмовы ад выкананьня гімна ў першым туры гульцоў зборнай Ірана выклікалі на сустрэчу з Вартаўнікамі ісламскай рэвалюцыі. Як паведамляе крыніца CNN, гульцам сказалі, што іх сем'і сутыкнуцца з «жорсткасьцю і катаваньнямі», калі перад матчам з Уэльсам футбалісты не будуць сьпяваць гімн або далучацца да якой-небудзь іншай палітычнай акцыі, скіраванай супраць дзейнага рэжыму. Як вядома ў другім туры гульцы зборнай Ірана ўсім складам сьпявалі гімн.

Наш прагноз: у плэй-оф трапяць Англія і ЗША. 

У групе С нас чакае цікавая разьвязка

Усе чатыры каманды маюць шанцы прайсьці далей, а таксама паехаць па дамах. На чале квартэту зараз Польшча, але акурат яе шанцы ў букмекераў разглядаюцца як мінімальныя перад апошнім турам. Супернік эўрапейцаў — Аргентына, якая пры бляклай гульні здолела атрымаць перамогу над мэксіканцамі. Асобна зьвернем увагу на першы гол Робэрта Левандоўскага, лепшага з палякаў-футбалістаў у гісторыі. Яго кар’ера ідзе паступова да згасаньня, але гол на мундыялі ён здолеў правесьці толькі зараз — у брамы Саўдаўскай Арабіі. Віншуем Робэрта! 

221126100434_08_poland_saudi_arabia_world_cup_1126.jpg

Саўдыты і мэксіканцы сустрэнуцца між сабою і паспрабуюць вызначыць удзельніка плэй-оф, але для Мэксікі нават перамога можа быць недастатковай для пропуску ў 1/8 фінала.

Наш прагноз: у плэй-оф трапяць Польшча і Аргентына. 

У групе D маем першага вядомага ўдзельніка 1/8 фінала

Чэмпіёны сьвету зборная Францыі працягвае рашуча ісьці па дыстанцыі. Пасьля перамогі 2-1 над моцнай Даніяй, дзе дубль зрабіў Кіліян Мбапэ, фаварыцкі статут французаў яшчэ больш замацаваўся. Цікавы факт, зборная Францыі здолела пераадоліць “заклён” чэмпіёнаў сьвету на наступным пасьля заваёвы тытула турніры. Ад 2006 году кожны зь іх правальваўся і не выходзіў у плэй-оф у чарговым мундыялі. Францыя разьвязала гэты вузел. Адзначым і элітарную гульню, як і на мінулым чэмпіянаце, Антуана Грызмана. Футбаліст-феномен: паміж галоўнымі турнірамі ён далёка не так фантастычна праводзіць сэзоны.

Мбапэ забівае ў брамы Даніі

Мбапэ забівае ў брамы Даніі

У апошнім туры другое месца ў плэй-оф ад гэтага квартэту разыграюць між сабою Данія і Аўстралія. Невялікія шанцы ёсьць і ў Туніса, але гэта хутчэй з фантастычнай кнігі.

Наш прагноз: у плэй-оф трапяць Францыя і Данія. 

У групе Е другі тур прынес нечаканыя вынікі

Абяцаная супер-гульня між Гішпаніяй і Нямеччынай паказала нам неадназначнасьць першых матчаў гэтых зборных. Двубой скончыўся нічыёй 1-1, і фэерычнасьць сямі галоў гішпанцаў у першым туры паблякла. Яны працягваюць быць аднымі з галоўных фаварытаў мундыяля, аднак іх супернікі атрымалі шмат карыснай інфармацыі адносна таго, як можна супрацьстаяць гішпанцам. У той жа час нямецкая каманда праявіла прыкметы жыцьця крыху заіржавелай машыны. Гульня супраць Каста-Рыкі ў апошнім туры яшчэ дае ім шанцы на праход далей.

Але гэта не будзе простай задачай: Каста-Рыка ў сваю чаргу перамагла Японцаў, якія перад гэтым перамаглі немцаў. Куды ўжо больш заблытваць сітуацыю з фаварытамі квартэта Е. калі напрагназуем перамогу ў апошнім туры Японіі над гішпанцамі, а Каста-Рыкі над немцамі, тады эўрапейскія каманды застануцца ні з чым. Вельмі цікавая група.

Між тым зборная Нямеччыны напярэдадні гульні з Гішпаніяй гэтым разам не зачыняла рот рукой. Вынік ужо лепш: замест паразы нічыя.

Наш прагноз: у плэй-оф трапяць Гішпанія і Нямеччына. 

У групе F ужо вызначылася каманда, што пакідае турнір

Канадцы, як бы эпізодамі не глядзеліся цікава, урэшце прайгралі і другую гульню: 1-4 супраць Харватыі. У паўночнаамэрыканцаў не засталося шанцаў на працяг карнавалу.

Перад апошнім турам іншыя тры каманды маюць амаль аднолькавыя шанцы на 1/8 фінала. Бэльгія сустрэнецца з Харватыяй, і пераможца застанецца ў Катары, а Мараканцы, якія досыць нечакана перамаглі згаданых бэльгійцаў у другім туры, сустрэнецца з Канадай, для якой гэтая песьня стане лебядзінай.

Харваты сталі папулярнымі не толькі дзякуючы футбалістам, але і прыхільніцам. Былая міс Харватыі Івана Кноль апранае ў Катары прыгожыя сукенкі, што недаспадобы мясцовым ісламістам. Ёй пачалі пагражаць.

harvatyja.jpg

«Найперш я падумала, што ў выпадку правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Катары ўсё будзе дазволена для камфорту заўзятараў. Затым я даведалася аб правілах і была шакаваная. Было забаронена паказваць плечы, калені, жывот. Я такая: «Божа мой, у мяне нават няма вопраткі, каб усё гэта закрыць». Я была вельмі злая, таму што я не мусульманка. У Эўропе мы з павагай ставімся да хіджабу і нікабу. Мяркую, што яны таксама павінны паважаць наш лад жыцьця, нашу рэлігію. Ці не турбуюся я за тое, што мяне арыштуюць за адкрытыя ўборы? Я ніколі не баялася чагосьці падобнага».

harvatyja2.jpg

Наш прагноз: у плэй-оф трапяць Харватыя і Марока. 

У групе G Бразылія датэрмінова прабілася ў 1/8 фінала

Траўма Нэймара напраўду была сур’ёзнай, і лідэр зборнай Бразыліі прапусьціў другі тур, і дакладна ня выйдзе ў апошнім матчы групавога этапу. Але і без яго пяціразовыя чэмпіёны сьвету здолелі атрымаць перамогу напрыканцы гульні са Швайцарыяй: Казэміра гарматным стрэлам пахаваў надзеі эўрапейцаў у тым матчы. Увогуле, галы бразыльцаў атрымліваюцца вельмі эстэтычнымі.

Казэміра ў абдымках

Казэміра ў абдымках

Швайцарцаў чакаюць у апошнім туры сэрбы. Балканцы паказваюць дзіўнай якасьці футбол на турніры. Пасьля паразы ў першым туры, яны раскаталі нічыю 3-3 з Камэрунам. А сэрбскія заўзятары зноў трапілі ў непрыемнасьць: яны вывесілі незвычайны сьцяг на матчы з Камэрунам. На якім аб'яднаныя сьцягі Расеі і Сэрбіі. І там жа напісана: «Адны колеры, адна вера».

serbija_1.jpg

Наш прагноз: у плэй-оф трапяць Бразылія і Швайцарыя. 

Апошняя група – Н, тут таксама вызначыўся адзін удзельнік плэй-оф

Трэцяй камандай, што датэрмінова атрымала пропуск далей стала зборная Партугаліі. Вельмі ўдалы выступ Бруну Фэрнандэша, які забіў 2 галы Ўругваю, дазволіў перавесьці дух камандзе. 

brunu.jpg

Расслабіліся ўсе, акрамя прымы-балярыны Партугаліі — былога аднаклюбніка Бруну па Манчэсьцер Юнайтэд – Раналду. Ён нібы і рады пасьпяховаму выніку, але не зусім. Сёньня ранкам ён даслаў у FIFA нязгоду з тым, што першы гол Бруну Фэрнандэша не запісалі на яго самога. Нібы валасы на галаве Раналду дакрануліся да мяча падчас палёту ў брамы суперніка.

221128155448_01_portugal_uruguay_world_cup_1128.jpg

Больш за тое — камеры выхапілі эмоцыі Крышціяну, калі ўжо пасьля яго замены напрыканцы гульні, Партугалія атрымала права на пэнальці. Біць і забіць пайшоў Бруну, пакуль Крышціяну сядзеў не вельмі задаволены на лаве запасных.

Адзначым вельмі слабую камандную гульню ад Уругвая. Іх зборная — вялікае расчараваньне для аматараў футболу. У іншай гульні другога туру Гана перамагла Паўднёвую Карэю зь лікам 3-2.

221128114201_03_ghana_korea_world_cup_1128.jpg


Наш прагноз: у плэй-оф трапяць Партугалія і Гана.


Усё самае цікавае — наперадзе.