Футбол. Адбылася галоўная гульня першага кола чэмпіяната Беларусі

У гэтым годзе ў лік камандаў, якія традыцыйна змагаюцца за чэмпіёнства, нечакана дадалася новая — «Энэргетык»-БДУ.
Адбылася гульня лідэраў чэмпіянату Беларусі. Сустрэліся барысаўскі БАТЭ і «Энэргетык»-БДУ са сталіцы.
Апошнія гады склаўся топ камандаў, якія высвятляюць між сабою ўладара залатых медалёў. Гэта, безумоўна, БАТЭ, дзейны чэмпіён Шахцёр, сталічнае Дынама (да нядаўняга часу і Дынама з Брэста).
Аднак сёлетні чэмпіянат падараваў сапраўдную сенсацыю — мінская каманда «Энэргетык»-БДУ, якая ніколі не хапала зорак з неба, вельмі ўпэўнена праводзіць першую палову чэмпіянату Беларусі.

Да 13 тура менавіта «студэнты» і шматразовыя чэмпіёны з Барысава былі на чале табліцы.
Гульня скончылася з лікам 1-1. Аўтары галоў — вядомы паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун, які выступаў за свабодныя выбары, а з боку сталічнай каманды — Бабір Абдзіхолікаў. Калі гэтае імя вам яшчэ нічога не кажа — запомніце яго. Менавіта Бабір з'яўляецца галоўным бамбардырам сёлетняга чэмпіянату — ужо 14 галоў.

У табліцы наступнае становішча:
1. БАТЭ 28 пунктаў
2. Энэргетык-БДУ 27
3. Дынама (Мінск) 25
4. Іслач 22
5. Шахцёр 21
...
15. Дынама (Брэст) 7
16. Дняпро 6

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: