Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская атрымала магчымасць выступаць за Польшчу
Беларускую спартсменку ўжо праінфармавалі аб варыянтах працягу кар'еры ў Польшчы, а найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы канцэрн краіны прапанаваў ёй спонсарскую падтрымку.
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая адмовілася ад вяртання на радзіму з Токіа і ўцякла ў Еўрасаюз, забяспечаная магчымасцю працягваць сваю спартыўную кар'еру ў Польшчы, паведаміла ў пятніцу, 6 жніўня, у Варшаве Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту гэтай краіны, піша dw.com.
Паводле апублікаваных звестак, падчас пятнічнай сустрэчы ў Варшаве 24-гадовую лёгкаатлетку праінфармавалі аб тым, якія ў яе
ёсць варыянты. На наступны тыдзень запланавана яшчэ некалькі сустрэч. Між тым
кіраўнік праўлення польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі PKN Orlen Даніэль
Обайтек ужо прапанаваў Ціманоўскай спонсарскую падтрымку. «Мы разам гуляем
у адной камандзе», — напісаў ён у Twitter.