Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен Сяргей Цяцерын падаў у адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі тэніса
У аўторак, 2 жніўня 2021 года, старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргеем Цяцерыным была пададзеная заява аб адстаўцы. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БФТ.

Фота pressball.by
У верасні адбудзецца чарговая справаздачна-выбарная
канферэнцыя БТФ, на якой пройдуць выбары новага старшыні федэрацыі.
Дата і месца правядзенне канферэнцыі будуць паведамленыя
пазней.
Найлепшым вынікам беларускіх тэнісістаў на Алімпіядзе ў Токіа
стаў выхад у 1/8 фіналу Іллі Івашкі.
Галоўная прэтэндэнтка на медалі Арына Сабаленка зачахліла
ракетку ўжо ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду. А экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ўвогуле адмовілася ад удзелу ў Гульнях.
Паводле pressball.by.