
Нагадаем, што ў групе задзейнічаны яшчэ дзве зборныя — Аустрыі і Славакіі, якія сёння сустракаюцца між сабой. На Алімпіяду адправіцца толькі адна каманда з чатырох — пераможца групы. Пасля сённяшняй паразы шанцы беларусаў паменшыліся.
Наперадзе ў зборнай Беларусі яшчэ два матчы — заўтра з аустрыйцамі і ў нядзелю з гаспарадамі лёду славакамі.
