Памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба. У яго быў COVID-19
Спартсмена не стала на 43-м годзе жыцця.
![20211118114321.jpg 20211118114321.jpg](/img/v1/images/20211118114321.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На 43-м годзе жыцця памёр былы беларускі футбаліст Дзяніс Коўба.
Ураджэнец Віцебска, ён правёў за расійскія «Крылы Саветаў» — свой галоўны клуб — 260 матчаў і забіў 8
галоў. Дзяніс Коўба заваёўваў у Самары бронзавыя медалі чэмпіянату Расіі,
выступаў у Кубку УЕФА і гуляў у фінале Кубка Расіі.
Доўгі час ён гуляў за зборную Беларусі, у складзе якой правёў 35 матчаў і забіў 2 галы.
Апошнім часам Дзяніс Коўба працаваў трэнерам у структуры роднага «Віцебска».
Нядаўна ён трапіў у рэанімацыю з каронавірусам, быў у цяжкім стане і, на жаль, так і здолеў справіцца з хваробай.