Праз сітуацыю на Данбасе польскія футбалісты могуць не паехаць у Маскву на гульню з Расіяй
Польскі футбольны саюз заклікаў ФІФА тэрмінова растлумачыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй матчу Расія — Польшча ў Маскве.
Польскі футбольны саюз (PZPN) звярнуўся ў ФІФА з просьбай
растлумачыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй стыкавага матчу чэмпіянату
свету-2022 паміж зборнымі Расеі і Польшчы ў Маскве.
Міністр спорту і турызму Польшчы Каміль Бартнічук раней заклікаў перанесці на нейтральнае поле матч, які павінен прайсці 24 сакавіка на стадыёне «ВТБ Арэна».
Паводле pressball.by.
Чытаць цалкам: https://www.pressball.by/news/football/406944