У ЕБРР разгледзяць прыпыненне сяброўства Расіі

Украіна ініцыюе прыпыненне сяброўства Расіі ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця, паведамляе korrespondent.net

Фота: Hyser

Фота: Hyser

Сябар савета дырэктараў ЕБРР ад Украіны, які ініцыяваў гэтае пытанне, лічыць, што ёсць усе шанцы на падтрымку іншых акцыянераў банка.

Праўленне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця разгледзіць пытанне аб спыненні сяброўства Расіі ў Савеце дырэктараў банка. Гэтае пытанне ініцыяваў сябар савета дырэктараў ЕБРР ад Украіны Арцём Шэвалеў. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

"На падставе абуральнага парушэння Расіяй нормаў міжнароднага права з-за прызнання "суверэнітэту" тэрарыстычных груповак "ДНР/ЛНР" неадкладна падымаю перад Саветам дырэктараў і Саветам кіраўнікоў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця пытанне аб неадкладным прыпыненні сяброўства Расіі ў ЕБРР у адпаведнасці з артыкуламі 8.3 і 38.1 Пагаднення аб заснаванні Банка", — заявіў Шэвалеў.

Паводле яго слоў, "ёсць усе падставы разлічваць на сур'ёзную падтрымку іншых акцыянераў банка па гэтым пытанні".