Савет Федэрацыі Расіі дазволіў выкарыстоўваць войска ў Данбасе
Савет Федэрацыі даў згоду Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне расійскіх Узброеных Сіл за мяжой у сувязі з сітуацыяй у Данбасе, паведамляе www.dw.com.
Савет Федэрацыі дазволіў выкарыстанне расійскіх Узброеных Сіл за мяжой у сувязі з сітуацыяй у Данбасе.
Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце верхняй палаты расійскага парламента. За гэта рашэнне прагаласавалі 153 сенатара, дакумент уступае ў сілу з моманту яго прыняцця.
Раней Пуцін накіраваў у Савет Федэрацыі адпаведны зварот. Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка заявіла падчас пасяджэння, што ўвод узброеных сіл Расіі ў ДНР і ЛНР неабходны, "каб стварыць нармальныя ўмовы для жыцця людзей і забяспечыць бяспеку".
Між тым намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Рудэнка заявіў у аўторак, што расійскі бок пакуль не плануе ўводзіць войскі на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік. Аднак заявіў, што калі паўстане пагроза, то Масква акажа ім ваенную дапамогу, як тое "прадугледжана дамовамі", сказаў Рудэнка.