Сёння затрымлівалі былога футбаліста Яўгена Вяроўку
Пасля допыту выхаванца мінскага «Дынама» і экс-гульца маладзёжнай зборнай вызвалілі.
Былога гульца маладзёжнай зборнай Беларусі Яўгена Вяроўку адпусцілі пасля допыту, перадае аб'яднанне беларускіх спартсменаў. Раней паведамлялася, што спартсмен быў затрыманы. Па якой прычыне — невядома.
Пасля леташніх выбараў Яўгена Вяроўку затрымлівалі двойчы, ён адседзеў «суткі». Экс-футбаліст — удзельнік «Свабоднага аб'яднання спартсменаў».